Стэнлі Роўз
| Стэнлі Роўз Sir Stanley Ford Rous |
|
| шосты прэзідэнт ФІФА | |
| Дата нараджэння: | 25 красавіка 1895 |
|---|---|
| Месца нараджэння: | Матфард, Сафалк |
| Дата смерці: | 10 ліпеня 1986 (91 год) |
| Месца смерці: | Лондан |
Сэр Стэнлі Форд Роўз (анг. Stanley Ford Rous, 25 красавіка 1895 - 10 ліпеня 1986) — шосты прэзідэнт ФІФА. Знаходзіўся на пасадзе ў перыяд з 1961 па 1974 год. Падданы Вялікабрытаніі.
Кар'ера[правіць]
Прафесійным футбалістам ніколі не з'яўляўся, пачаў судзейскую практыку ў 1927 годзе з абслугоўвання матчаў ніжэйшых ліг Чэмпіянату Англіі, за судзейскую кар'еру адсудзіў 36 міжнародных паядынкаў. У 1934 годзе судзіў фінал Кубка Англіі, у якім «Манчэстэр Сіці» перамог «Портсмут» з рахункам 2:1. Гэта быў апошні матч у судзейскай кар'еры Роўза.
З 1934 года па 1962 год з'яўляўся главой Англійскай футбольнай асацыяцыі. З 1961 па 1974 год у якасці прэзідэнта ўзначальваў ФІФА.
Знаходзячыся на чале ФІФА Стэнлі Роўз засяродзіў працу ў кірунку выкаранення грубіянства на футбольных палях свету, праца вялася як з суддзямі, так і з нацыянальнымі футбольнымі федэрацыямі. У 1970 годзе ў пераддзвер'і чэмпіянату свету, у футбольныя правілы была ўведзена «жоўтая картка», пасродкам якой суддзям стала прасцей адсочваць грубіянства падчас матчу. Варта адзначыць, што Чэмпіянат свету 1970 года ўвайшоў у гісторыю як адзіны турнір, які абыйшоўся без адзінага выдалення ігракоў з поля[1].
Зноскі
- ↑ Пьер Ланфранши, Критсиана Айзенберг, Тони Мейсон, Альфред Валь FIFA 100 лет. Век футбола. — Москва: Махаон, 2005. — С. 146. — ISBN 5-18-000705-4.
| Гэта пачатак артыкула пра футбольныя арбітраў. Вы можаце дапамагчы праекту, выправіўшы і дапоўніўшы яго. |
| Гэта пачатак артыкула пра біяграфію асобы з Англіі. Вы можаце дапамагчы праекту, выправіўшы і дапоўніўшы яго. |
| Папярэднік: Артур Друры |
Прэзідэнт ФІФА 1961 — 1974 |
Пераемнік: Жуан Авеланж |
| Прэзідэнты ФІФА | |
|---|---|
| Рабер Герэн · Даніэл Вулфал · Жуль Рымэ · Рудольф Селдрэерс · Артур Друры · Сэр Стэнлі Роўз · Жуан Авеланж · Зеп Блатэр |