Стэпное генерал-губернатарства
З Вікіпедыя.
Сярэднеазіяцкія ўладанні Расіі ў пачатку XX стагоддзя
Стэпное генерал-губернатарства (Стэпны край), генерал-губернатарства Расійскай імперыі, якое існавала ў перыяд з 1882 года па 1917 год на тэрыторыі сучаснага Казахстана. Стэпное генерал-губернатарства было створана ў 1882 годзе ў сувязі са скасаваннем Заходне-Сібірскага генерал-губернатарства. У генерал-губернатарства ўваходзілі тры вобласці: Акмалінская, Семіпалацінская і Семірэчанская. Адміністрацыйны цэнтр — горад Омск. Генерал-губернатар Стэпнога краю быў адначасова камандуючым войскамі Омскай вайсковай акругі і наказным атаманам Сібірскага казачага войска. У 1897 Семірэчанская вобласць была вернутая ў склад Туркестанскага генерал-губернатарства.

