Стэроіды
З пляцоўкі Вікіпедыя.
Малекула папярэдніка ўсіх прыродных стэроідаў ланастэрола.
Стэроіды — рэчывы жывёльнага ці радзей расліннага паходжання, якія валодаюць высокай біялагічнай актыўнасцю. Стэроіды ўтвараюцца ў прыродзе з ізапрэноідных папярэднікаў. Асаблівасцю будовы стэроідаў з'яўляецца наяўнасць кандэнсаванай тэтрацыклічнай сістэмы гонана (ранейшая назва - стэран). Ядро гонана ў стэроідаў можа быць насычаным або часткова ненасычаным, утрымліваць алкільныя і некаторыя функцыянальныя групы - гідраксільныя, карбанільныя або карбаксільныя.
У рэгуляцыі абмену рэчываў і некаторых фізіялагічных функцый арганізма ўдзельнічаюць стэроідныя гармоны.
Літаратура [правіць]
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш — Мінск: БелЭн, 2002. — Т. 15. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0251-2 (Т. 15).
| Гэта пачатак артыкула па біяхіміі. Вы можаце дапамагчы праекту, выправіўшы і дапоўніўшы яго. |