Стэтаскоп

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Першыя стэтаскопы

Стэтаскоп (стар.-грэч. Στηθοσκόπιο, з στῆθος «грудзі» + σκοπή «агляд») — прыбор для выслухвання шумоў ўнутраных органаў: лёгкіх, бронхаў, сэрца, сасудаў, кішачніка і інш. Уяўляе сабой трубку ў выглядзе тонкага пустога цыліндру з увагнутай ракавінай для вуха.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Стэтаскоп вынайдзены ў 1816 годзе заснавальнікам дыягнастычнага метаду аўскультацыі Рэнэ Лаэнекам, французскім урачом, заснавальнікам навуковай дыягностыкі (галоўная праца: «De l’auscultation mediate», 1819).