Стэфан Гротхёйс

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Канькабежац
Стэфан Гротхёйс
Агульная інфармацыя
Поўнае імя нідэрл.: Stefan Groothuis
Грамадзянства Сцяг Нідэрландаў Нідэрланды
Дата нараджэння 23 лістапада 1981(1981-11-23) (42 гады)
Месца нараджэння Эмпэ, Нідэрланды
Спецыялізацыя спрынт
Тытулы
Кубак свету 1 на 1000 м (2011)
Кар’ера ў Кубку свету
Колькасць стартаў 129
Колькасць перамог 9
Подыумаў 30
Асабістыя рэкорды
500 метраў 34,55 (2012)
1000 метраў 1.06,96 (2012)
1500 метраў 1.43,48 (2009)
3000 метраў 3.53,72 (2001)
5000 метраў 6.54,59 (2001)
10 000 метраў 14.41,70 (2002)
Алімпійскія гульні
Золата Сочы 2014 1000 м
Чэмпіянаты свету
Бронза Інцэль 2011 1000 м
Золата Калгары 2012 спрынтарскае мнагаборства
Золата Херэнвен 2012 1000 м
Апошняе абнаўленне: 12 лютага 2014
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Стэфан Гротхёйс (нідэрл.: Stefan Groothuis, нар. 23 лістапада 1981) — галандскі канькабежац-спрынтар, чэмпіён Алімпійскіх гульняў 2014 года на дыстанцыі 1000 метраў, чэмпіён свету ў спрынтарскім мнагабор’і і на дыстанцыі 1000 метраў у 2012 годзе, шматразовы чэмпіён Нідэрландаў у спрынце і на 1000 м, уладальнік Кубка свету на 1000 м ў сезоне 2010/ 2011 гадоў.

Спартыўная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

У чэмпіянатах Нідэрландаў удзельнічае з 2001 года, але першыя перамогі пачаў атрымліваць у 2006 годзе, калі выйграў нацыянальны чэмпіянат па спрынтарскім шматбор’і.

Удзельнічаў на Алімпійскіх гульнях 2006 года ў Турыне на дыстанцыі 1000 метраў і стаў 8-м. На Алімпійскіх гульнях 2010 года ў Ванкуверы стаў чацвёртым на 1000 метраў і 16-м на 1500 м.

У 2011 годзе на чэмпіянаце свету па асобных дыстанцыі ў Інцэле стаў бронзавым прызёрам на 1000 м. У 2012 годзе стаў чэмпіёнам свету ў спрынтарскім мнагабор’і і чэмпіёнам на дыстанцыі 1000 метраў.

Рэкорд свету[правіць | правіць зыходнік]

У 2012 годзе на чэмпіянаце свету па спрынце пабіў сусветны рэкорд Джэрэмі Уотэрспуна 9-гадовай даўніны па суме спрынтарскага мнагабор’я з вынікам 136.810 ачкоў.[1]

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]