Стэфан Уладзіслаў
| Стэфан Уладзіслаў сербск.: Стефан Владислав Немањић |
||
| Стэфан Уладзіслаў I | ||
|
||
|---|---|---|
| 1234 — 1243 | ||
| Папярэднік: | Стэфан Радаслаў | |
| Пераемнік: | Стэфан Ураш I | |
| Веравызнанне: | Праваслаўе | |
| Нараджэнне: | каля 1200 | |
| Смерць: | 11 лістапада паміж 1264 і 1281 | |
| Пахаваны: | Царква Узнясенні манастыра Мілешева, цяпер месца пахавання невядома | |
| Дынастыя: | Няманічы | |
| Бацька: | Стэфан II Няманіч | |
| Маці: | Еўдакія Ангеліна Камніна | |
| Жонка: | Беласлава, дачка Івана II Асеня | |
| Дзеці: | 2 сына, 1 дачка | |
Стэфан Уладзіслаў - сербскі кароль (1234—1243) з дынастыі Няманічаў. Стаў пераемнікам свайго брата караля Стэфана Радаслава ў 1234 годзе.
Пачынаючы з 1230-х сербскі кароль Радаслаў губляе сваё палітычнае становішча, ад саюзу з каралём адказваюцца амаль усе дваране. Улада пачынае пераходзіць Стэфану Уладзіславу. Які ў 1234 з дапамогай балгараў, зрынуў свайго брата і захапіў сталец.
Для палітычнай выгады Уладзіслаў бярэ шлюб з Белаславай, дачкою балгарскага цара Івана Асеня. Амаль у той жа час памірае галоўны дарадчы і родны дзядзька новага караля Святы Сава, што вельмі цяжка сказалася на лёсе караля.
Падчас яго кіравання адбылося вялікае мангольскае ўварванне. У 1241 татары апусташылі Сербію, прайшоўшы па прымор'ю і па Косава, але на гэтым яны не спыніліся і ў тым жа годзе падпарадкавалі Болгарыю, зрабіўшы яе сваім васалам. Калі Балгарыя стала васалам татараў, рэпутацыя караля Уладзіслава рэзка ўпала, і дваране зноў сталі са зброяй у руках.
Уладзіслаў быў пазбаўлены ўлады ў 1243, калі пры падтрымцы мясцовых дваран, сталец заняў стрыечны брат Ураш.
Памёр каля 1269, пахаваны ў Мілешаўскім манастыры.
Ад шдюбу з Белаславай меў трох дзяцей[1].
Зноскі
- ↑ Свети Сава принц и просветитељ, Цетиње, Београд 2007.
Гл. таксма [правіць]
У Сеціве [правіць]
- Српски владари - Стефан Владислав I (-{www.sumadinac.de}-)
- др Јустин Поповић: Спомен светог Владислава, краља српског (Житија светих за септембар)
- Српски краљеви Радослав и Владислав
- Информација о његовом гробу (-{www.findagrave.com}-)
| Гэта пачатак артыкула пра манарха, дынастыю або яе прадстаўніка. Вы можаце дапамагчы праекту, выправіўшы і дапоўніўшы яго. |
| Гэта пачатак артыкула пра Сербію. Вы можаце дапамагчы праекту, выправіўшы і дапоўніўшы яго. |
