Стэфан Шмялеўскі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Стэфан Шмялеўскі
Род дзейнасці Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Францыі ў Рэспубліцы Беларусь
Дата нараджэння 3 лютага 1948(1948-02-03) (76 гадоў)
Месца нараджэння г. Гаўр, Францыя
Грамадзянства Сцяг Францыі Францыя
Альма-матар
Узнагароды і прэміі
Knight of the National Order of Merit кавалер ордэна Ганаровага Легіёна

Стэфан Шмялеўскі (3 лютага 1948, г. Гаўр, Францыя) — французскі дыпламат. Пасол Французскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь (2002—2006).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў ліцэй П'ера дэ Ферма, Факультэт філалогіі і гуманітарных навук (г. Тулуза), Універсітэт Ламаносава (г. Масква). Уладальнік ступені магістра па філалогіі (руская мова).

  • 1975—1977 — Сакратар Пасольства Францыі ў Варшаве (Польшча)
  • 1979—1982 — Намеснік Палітычнага Дарадніка Палітычнага дывізіёна Французскага Ваеннага Урада ў Берліне
  • 1982—1985 — Першы сакратар Пасольства Францыі ў Маскве (СССР) (Кіраўнік Прэс-службы Пасольства)
  • 1985—1987 — Супрацоўнік Цэнтральнай адміністрацыі Міністэрства замежных спраў у Парыжы (Аддзел інфармацыі і прэсы)
  • 1999—2002 — Першы Саветнік Пасольства Францыі ў Порт-Луі (Іль Морыс)
  • 1999—2003 — Першы Саветнік Пасольства Францыі ў Варшаве (Польшча)
  • 1993—1998 — Супрацоўнік Цэнтральнай адміністрацыі Міністэрства замежных спраў у Парыжы: намеснік Дырэктара Цэнтра аналізу і прагназавання
  • 1996—1998 — Дарадца прэфекта, Дырэктар па наглядзе за тэрыторыяй, Парыж
  • 1998—1999 — Член Weatherhead Цэнтра па Міжнародным Справах Гарвардскага Універсітэта, Бостан
  • 1999—2002 — Генеральны Консул Францыі ў Бостане
  • лістапад 2002—2006 — Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Францыі ў Рэспубліцы Беларусь

Стэфан Шмялеўскі з'яўляецца Капітанам 1-га рангу ваенна-марскога флота ў запасе, былым слухачом Інстытута Вышэйшай Адукацыі Нацыянальнай Абароны (48-ы нацыянальны выпуск), а таксама Інстытута Вышэйшай Адукацыі Унутранай Бяспекі (9-ы нацыянальны выпуск)

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

  • Кавалер Нацыянальнага ордэна «За заслугі»
  • Кавалер ордэна Ганаровага легіёна