Стэфан I, Папа Рымскі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Стэфан I
лац.: Stephanus I
Стэфан I
23-ы Папа Рымскі
12 мая 254 — 2 жніўня 257
Царква: Рымска-каталіцкая царква
Папярэднік: Луцый I
Пераемнік: Сікст II
 
Нараджэнне: невядома
Рым, Італія
Смерць: 2 жніўня 257({{padleft:257|4|0}}-{{padleft:8|2|0}}-{{padleft:2|2|0}})
Рым, Італія

Стэфан I (лац.: Stephanus I; пам. 2 жніўня 257) — біскуп Рыма з 12 мая 254 па 2 жніўня 257. Пакараны па загаду імператара Валяр'яна. Шануецца як свяшчэннамучанік ў Праваслаўнай (памяць 15 (2) жніўня) і Каталіцкай (памяць — 2 жніўня) цэрквах.

Стэфан вядомы сваім дыспутам з карфагенскім біскупам Кіпрыянам па пытанні аб дапушчальнасці хрышчэння ерэтыкоў. Як вынікае з захаваных пасланняў Кіпрыяна да папы, афрыканскія біскупы пагражалі Рыму расколам царквы. Падаплёкай спрэчкі было пытанне аб вяршэнстве над іспанскімі біскупамі, на якое прэтэндавалі як Рым, так і Карфаген.