Стэфан III, Папа Рымскі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Стэфан III (IV)
лац.: Stephanus PP. III (IV)
Стэфан III (IV)
94-ы папа рымскі
7 жніўня 768 — 24 студзеня 772
Царква: Рымска-каталіцкая царква
Папярэднік: Павел I
Пераемнік: Адрыян I
 
Нараджэнне: 720({{padleft:720|4|0}})
Сіцылія, Італія
Смерць: 24 студзеня 772({{padleft:772|4|0}}-{{padleft:1|2|0}}-{{padleft:24|2|0}})
Бацька: Аліва

Стэфан III (лац.: Stephanus PP. III; 72024 студзеня 772) — Папа Рымскі з 7 жніўня 768 года па 24 студзеня 772 года.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Сын сіцылійца з імём Аліва, быў адзіным чалавекам, якія застаўся верным папе Паўлу I. Падчас кіравання меў апазіцыю з боку антыпапы Канстанціна. Звярнуўся за дапамогай супраць лангабардаў да караля франкаў Піпіна, але той памёр.

У Рыме працягнулася барацьба партый, і папа быў вымушаны звярнуцца па дапамогу да лангабардаў. Заключыў з імі саюз, перапыніўшы шэраг пантыфікаў, якія арыентаваліся на Франскае каралеўства. Улетку 769 года кароль лангабардаў Дэзідэрый прыбыў у Рым.

У горадзе ўспыхнуў мяцеж, у выніку якога ледзь не быў забіты папа. Стэфан III прывабіў лідараў антылангабардскай партыі ў пастку і перадаў іх у рукі Дэзыдэрыя. 12 красавіка 769 года на Латэранскім саборы былі прынятыя новыя правілы абрання папаў і асуджаны антыпапа Канстанцін II. Надалей папам не мог стаць просты чалавек, які не прайшоў царкоўнай іерархіі ад ніжэйшых чыноў да сану дыякана ці прасвітара-кардынала. Удзел народа ў абранні папы быў скасаваны.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]



Wiki letter w.svg На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпедыі,
калі ласка, карыстайцеся падказкай і пастаўце спасылкі ў адпаведнасці з прынятымі рэкамендацыямі.