Субтрапічны лес

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
CaminoAlcornocales.jpg

Субтрапічны лес (Subtropical evergreen forest) - лес, распаўсюджаны ў субтрапічных паясах.

Карта субтрапічных лясоў

Падпадзяляюцца на падзоны гемігілей, мусонных змешаных лясоў і міжземнаморскіх летнясухіх лясоў і хмызнякоў.

У субтрапічных лясах Міжземнамор'я пераважаюць зараснікі жорсткалістяныx вечназялёных хмызнякоў і невысокіх дрэў. Дрэвы стаяць рэдка, а паміж імі буйна развіваюцца розныя травы і хмызнякі. Тут растуць ядлоўцы, высакародны лаўр, сунічнае дрэва, якое штогод скідае кару, дзікія масліны, пяшчотны мірт, ружы.[1]) Субтрапічны клімат Міжземнамор'я - сухі, ападкі ў выглядзе дажджу выпадаюць зімой, нават слабыя маразы здараюцца вельмі рэдка, лета засушлівае і спякотнае.

Мусонныя змешаныя лясы развіваюцца ва ўмовах цёплага клімату з выразным чаргаваннем сухога зімовага і вільготнага гадовага сезонаў.

Гемигилей распаўсюджаныя ў раёнах з залішнім увільгатненнем на працягу ўсяго года (Паўдн.-Усх. ЗША, Паўдн. Бразільскага пласкагор'я, Паўдн.-Усх. Афрыкі, Паўночны востраў Новай Зеландыі) [2] субтропікаў на ўсходніх ускраінах мацерыкоў характарызуюцца больш вільготным кліматам. Атмасферныя ападкі выпадаюць нераўнамерна, але дажджоў бывае больш летам. Гэта значыць у той час, калі расліннасць асабліва мае патрэбу ў вільгаці. Тут пераважаюць густыя вільготныя лясы з вечназялёных дубоў, магнолій, камфоравага лаўра. Шматлікія ліяны, зараснікі высокіх бамбукаў і розныя хмызнякі ўзмацняюць своеасаблівасць вільготнага субтрапічнага лесу.

Ад вільготнатрапічных лясоў субтрапічны лес адрозніваецца меншай краявіднай разнастайнасцю, памяншэннем колькасці эпіфітаў і ліян, а таксама з'яўленнем у дрэвастою іглічнай, дрэвападобнай папараці.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Жестколистные леса — БСЭ — Яндекс.Словари. Архівавана з першакрыніцы 21 сакавіка 2013. Праверана 17 сакавіка 2013.
  2. Лесные зоны субтропических поясов — БСЭ — Яндекс.Словари. Архівавана з першакрыніцы 21 сакавіка 2013. Праверана 17 сакавіка 2013.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]