Сугестыя

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Сугестыя — уздзеянне на асобу, якое прыводзіць да з'яўлення ў чалавека пэўнага стану (напрыклад, бадзёрасці, упэўненасці), пачуцця (напрыклад, страху), адносінаў (да аб'екта, да самога сябе, да свайго стану). Аб'ектам сугестыі можа быць як асобны чалавек, так і групы, калектывы, сацыяльныя пласты (феномен масавай сугестыі).

Індывідуальная і масавая сугестыя — адзін з рэгулятараў чалавечых узаемаадносін. На акты сугестыі абапіраюцца некаторыя з'явы ў выхаванні, ўздзеяння рэкламы, распаўсюджвання моды. Сугестыя з'яўляецца асноўным сродкам фарміравання веры і рэлігійных перакананняў, а таксама адным з псіхалагічных механізмаў з'яўлення канфармізму.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Платонов К. И. Слово как физиологический и лечебный фактор (К физиологии психотерапии). — 3-е изд.: М., 1962 (2-е изд.: М., 1957; 1-е изд.: Харьков, 1930).
  • Слободяник А.П. — «Психотерапия, внушение, гипноз» — 4-е изд., испр. и доп. — Киев: Здоров'я, 1983