Судэты
| Судэты | |
| Каардынаты: | |
| Краіны | |
| Перыяд утварэння | палеазой |
| Найвышэйшая вяршыня | Снежка |
| Вышэйшая кропка | 1602 м |
Судэты (польск. і чэшск.: Sudety, ням.: Sudeten, чэш. Krkonošsko-jesenická subprovincie / Krkonošsko-jesenická soustava / Sudetská soustava) — горы ў Цэнтральнай Еўропе, на тэрыторыі Германіі, Польшчы і Чэхіі, працягнуліся з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход на 310 км. Вышыня да 1602 м (Снежка ў масіве Крканошэ). На паўднёвым захадзе мяжуюць з Чэшскім масівам. Падзяляюцца на Заходнія (галоўныя хрыбты - Кашаўскія і Йізерскія горы, масіў Крканошэ), Сярэднія і Усходнія Судэты.
Прырода [правіць]
Судэты ўтварыліся ў эпоху палеазою; складзеныя вулканічнымі пародамі, а таксама гнейсамі, сланцамі, гранітамі. Сустракаюцца ледавіковыя формы рэльефу (галоўным чынам, у масіве Крканошэ). Эразійныя формы рэльефу малараспаўсюджаныя. Схілы стромкія.
Клімат умераны. Узімку - устойлівае снежнае покрыва. Унізе схілы пакрытыя дубова-букавымі лясамі, вышэй - ялова-піхтавымі, якія на вышыні 1200-1300 м змяняюцца хмызнякамі і лугамі. У Судэтах бяруць пачатак рэкі Эльба, Одра, Марава.
Літаратура [правіць]
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш — Мінск: БелЭн, 2002. — Т. 15. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0251-2 (Т. 15).