Індзеец (сузор’е)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Сузор'е Індзеец)
Лацінская назва Indus
(у р. скл.: Indi)
Скарачэнне Ind
Плошча 294,0 кв. градусаў (0,713%)
Колькасць зорак,
ярчэйшых за m+6,5
(паводле каталога Гіпарха)
42
Назіраецца ў шыротах: 15°Пн – 90°Пд (цалкам)
43°Пн – 15°Пн (часткова)

Індзе́ец (лац.: Indus) — сузор’е ў паўднёвай частцы зорнага неба, адно з 88 сузор’яў дзейнай наменклатуры IAU (1930).

Зоркі[правіць | правіць зыходнік]

Асабліва вядомая зорка ε Індзейца, па сваіх характарыстыках вельмі падобная да Сонца. Гэта ставіць яе ў адзін шэраг з дзвюма іншымі зоркамі, падобнымі па спектральным класе і іншых характарыстыках да Сонца і размешчанымі параўнальна недалёка - у радыусе 15 светлавых гадоў - ад Зямлі: ε Эрыдана і τ Кіта.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Прапанавана Петэрам Планцыусам ў 1598 годзе, але часта прыпісваецца Іагану Баеру, апублікаваў яго ў сваім атласе «Уранаметрыя» (1603).

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Белэн, 1998. — 608 с.: іл. ISBN 985-11-0279-2