Сузор'е Індзеец
|
Азначэнні аб'ектаў: |
... Ind |
|
Колькасць зорак, |
42 |
|
Плошча і доля нябеснай сферы: |
294,0 кв.град. (0,713%) |
|
Назіраецца ў шыротах: |
15°Пн – 90°Пд (цалкам) |
ІНДЗЕЕЦ (лац.: Indus) — сузор'е ў паўднёвай частцы зорнага неба, адно з 88 сузор'яў дзейнай наменклатуры IAU (1930).
Зоркі[правіць]
Асабліва вядомая зорка ε Індзейца, па сваіх характарыстыках вельмі падобная да Сонца. Гэта ставіць яе ў адзін шэраг з двума іншымі зоркамі, падобнымі па спектральным класе і іншых характарыстыках да Сонца і якія знаходзяцца параўнальна недалёка - у радыусе 15 светлавых гадоў - ад Зямлі: ε Эрыдана і τ Кіта.
Гісторыя[правіць]
Прапанавана Петэрам Планцыусам ў 1598 годзе, але часта прыпісваецца Іагану Баеру, апублікаваў яго ў сваім атласе «Уранаметрыя» (1603).
Літаратура[правіць]
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Белэн, 1998. — 608 с.: іл. ISBN 985-11-0279-2