Сузор'е Авен

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці

АВЕН (лац. Aries), сузор'е ў паўночнай частцы зорнага неба, адно з 88 сузор'яў дзейнай наменклатуры IAU (1930).

Азначэнні аб'ектаў:

... Ari
... Arietis

Колькасць зорак,
ярчэйшых за m+6,5
(паводле каталогу Гіпарха):

86

Плошча і доля нябеснай сферы:

441,4 кв.град. (1,070%)

Назіраецца ў шыротах:

90°Пн – 58°Пд (цалкам)
58°Пд – 79°Пд (часткова)

Aries constellation map.svg

Паходжанне назвы IAU: адно са старажытнагрэчаскіх сузор'яў, якія пералічыў Пталемей .

Зоркі[правіць | правіць зыходнік]

Яркія зоркі[правіць | правіць зыходнік]

  • α Ari — Хамаль — жоўты гігант, спектральны клас K2, мае дыяметр у 2 разы больш, чым Сонца. Назва паходзіць ад арабскага слова «авечка».
  • β Ari — Шэратан — велічыня 2,27, спектар A5. Гэта падвойная спектральная зорка з перыядам 107 гадоў. Назва паходзіць ад арабскага «аль шарат», што азначае «знак».

Падвойныя зоркі[правіць | правіць зыходнік]

  • γ Ari — пара белых зорак велічынёй 4.8, друг ад друга, злёгку адрозніваюцца ў малым тэлескопе.
  • λ Ari — шырокая падвойная белая зорка, можна назіраць у простым тэлескопе.
  • π Ari — блакітна-белая зорка. Паводле некаторых крыніц дзве зоркі не маюць фізічнай сувязі, а з'яўляюцца толькі аптычнай парай.

Галактыкі[правіць | правіць зыходнік]

  • NGC 772 - спіральная галактыка цікавай формы - мае толькі адзін спіральны рукаў.
  • NGC 1012
  • NGC 1024
  • NGC 1028

У Сеціве[правіць | правіць зыходнік]