Сузор'е Заяц
З пляцоўкі Вікіпедыя.
Заяц (лац.: Lepus) — сузор'е ў паўднёвай частцы зорнага неба, адно з 88 сузор'яў дзейнай наменклатуры IAU (1930).
|
Азначэнні аб'ектаў: |
... Lep |
|
Колькасць зорак, |
73 |
|
Плошча і доля нябеснай сферы: |
290,3 кв.град. (0,704%) |
|
Назіраецца ў шыротах: |
62°Пн – 90°Пд (цалкам) |
Паходжанне назвы IAU: адно са старажытнагрэчаскіх сузор'яў, якія пералічыў Пталемей .
Характэрныя аб'екты [правіць]
- Арнеб (α Lep) - самая яркая зорка сузор'я.
- ζ Зайца (ζ Lep) - зорка з незвычайна цёплым пылавым дыскам і масіўным поясам астэроідаў.
- HD 33142 - зорка, у якой у 2011 годзе адкрылі планету.
- R Зайца - адна з самых характэрных чырвоных зорак неба, названая астраномам Джонам Хайндам «Малінавай зоркай».
- T Зайца - зорка, якая пашыраецца і сціскаецца з перыядам 368 сутак. Пасля кожнага максімуму яна губляе масу, роўную масе Зямлі.
- М79 - шаравое скопішча.
- IC 418 - невялікая планетарная туманнасць.
Літаратура [правіць]
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Белэн, 1999. — 608 с.: іл. ISBN 985-11-0279-2