Суквецце
З пляцоўкі Вікіпедыя.
|
Суквецце Platanthera bifolia — колас
|
||||||||||
Суквецце (inflorescentia) — частка сістэмы пабегаў пакрытанасенных раслін, якая нясе кветкі і ў сувязі з гэтым разнастайна відазмененая. Суквецці звычайна больш-менш выразна адмежаваныя ад вегетатыўнай часткі расліны.
Біялагічны сэнс ўзнікнення суквеццяў — у нарастальнай верагоднасці апылення кветак як анемафільных (гэта значыць ветрапыляльных), так і энтамафільных (гэта значыць насякомаапыляльных) раслін.
Закладваюцца суквецці ўнутры кветкавых або змешаных пупышак.
Спасылкі [правіць]
- Суквецце — артыкул з Вялікай савецкай энцыклапедыі (Праверана 1 студзеня 2010)