Сулейманавы горы
| Сулейманавы горы Sulaiman Mountains |
|
Фатаграфія са спадарожніка НАСА. |
|
| Тып |
Горная сістэма |
|---|---|
| Размяшчэнне | |
| Найвышэйшая вяршыня | |
Сулейманавы горы (англ.: Sulaiman Mountains) — ускраінныя горы на ўсходзе Іранскага нагор'я ў Пакістане (паўночныя адгор'і ў Афганістане).
Дуга Сулейманавых гор паміж Памірскім і Квета-Пішынскім вузламі скучвання складаецца з сістэмы субмерыдыянальна выцягнутых на 600 км паралельных хрыбтоў пры шырыні каля 300 км, амаль аднавышынных (выш. 1800—2100 м), раздзеленых пласкагор'ямі і скразнымі далінамі. Найбольшая вышыня (3441 м) на масівах Абашта-Цукай і Тахты-Сулейман («Трон Саламона»). Складзены пераважна з вапнякоў і пясчанікаў, змятых у складкі ў кайназоі. Стромка абрываюцца да даліны р. Інд. Моцна сейсмічныя. Адносна плоская і нізінная Дэльта Інда размешчана на ўсход ад гор[1].
Клімат сухі, субтрапічны. Паўночна-ўсходнія схілы пад уплывам летняга мусону. Пераважаюць ландшафты сухіх стэпаў і пустынь. На ўсходзе і паўночным усходзе вышынная занальнасць. Лясная і кустовая расліннасць (дуб, хвоя Жарардзі, ядловец мнагаплодны).
У рачных далінах паліўное земляробства, садаводства.
Літаратура [правіць]
- Яротаў А. Сулейманавы горы // БелЭн у 18 т. Т. 13. Мн., 2001.