Сулейман-паша

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Сулейман-паша
турэцк.: Süleyman Hüsnü Paşa
Дата нараджэння 1838[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 11 жніўня 1892(1892-08-11)
Месца смерці
Альма-матар
Грамадзянства
Прыналежнасць Сцяг Турцыі Асманская імперыя
Род войскаў Армія Асманскай імперыі[d]
Званне дывізійный генерал[d]
Бітвы/войны Руска-турэцкая вайна 1877—1878
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Сулейман-паша (турэцк.: Süleyman Paşa; 1838, Стамбул — 11 жніўня 1892, Багдад) — турэцкі военачальнік, генерал (1877).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Уступіў у армію ў 1854 годзе. Скончыў ваеннае вучылішча ў Стамбуле (1861).

Удзельнічаў у прыгнечанні паўстанняў у Чарнагорыі (1862) і на Крыце (1867). У 1867 годзе — маёр, з 1873 года палкоўнік.

З 1873 года выкладаў, напісаў некалькі навуковых прац. З 1874 года віцэ-дырэктар Ваеннай акадэміі і брыгадны генерал. Удзельнічаў у звяржэнні султана Абдул-Азіза (май 1876), дывізіённы генерал.

Быў прызначаны камандуючым турэцкімі войскамі ў Босніі і Герцагавіне і ў пачатку серба-чарнагорска-турэцкай вайны 18761878 гадах кіраваў іх наступам на Чарнагорыю.

Пасля пачатку руска-турэцкай вайны 1877—1878 гадоў у ліпені 1877 года корпус Сулеймана-пашы быў перакінуты ў Балгарыю і ён прызначаны камандуючым Балканскай арміяй, якая ў жніўні 1877 года беспаспяхова штурмавала Шыпку. З 14 верасня да сярэдзіны снежня камандаваў Усходне-Дунайскай арміяй, у снежні 1877 — лютым 1878 года галоўнакамандуючы турэцкімі войскамі ва Усходняй Румеліі, 17 студзеня 1878 года пацярпеў паражэнне пры Філіпопалі (Плоўдзіве). Быў аддадзены пад суд «за няўмелыя дзеянні на Шыпкінскім перавале» і прысуджаны да пазбаўлення чыноў, узнагарод і 15 гадоў зняволення ў крэпасці. Аднак неўзабаве ён быў памілаваны султанам і зняволенне заменена на ссылку.

Памёр у 1892 годзе ў Багдадзе.

Зноскі

  1. Süleyman Paşa // Faceted Application of Subject Terminology Праверана 9 кастрычніка 2017.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]