Сулейман I
Сулейман І Пышны (нар. 27 красавіка 1494 - пам. 6 верасня 1566) - асманскі султан з 1520 па 1566 гг. Сулейман стаў адным з самых выбітным кіраўнікоў Еўропы XVI ст.
Тытулы Сулеймана - султан султанаў, Цень Бога на Зямлі, Цэзар усіх земляў Рыму (пасля ўзяцця Канстанцінопаля, Асманскія султаны ўзялі сабе тытул «рымскага імператара»).
У часы яго панавання Асманская Імперыя дасягнула піка сваёй магутнасці. Праводзіў шматлікія войны, у выніку якіх пашыраў тэрыторыю Асманскай Імперыі. Быў таксама мецэнатам і пісьменнікам.
|
[правіць] Жыццяпіс
[правіць] Дзяцінства
У момант з'яўлення на свет Сулеймана яго бацька, Селім І Грозны, быў трэцім па чарзе пераемнікам трона (за братамі: Ахмедам і Каркучам). Невядомае паходжанне маці Сулеймана Хафізы (1479-1453), вядома тое, што перад нараджэннем Сулеймана яна ўваходзіла ў гарэма Селіма. Нараджэнне сына зрабіла яе другой жонкай у гарэме (першай была татарская князёўна Айша).
Ва ўзросце сямі гадоў Сулеймана паслалі да двара султана Баязіда II у Канстанцінопаль. Ён вучыўся асновам вайсковай справы, права і фехтавання, вывучаў навукі, у асноўным гісторыю і філасофію. Вывучыў таксама замежныя мовы: ведаў сербскую, арабскую і персідскую.
У веку 14 гадоў пачаў выконваць дзяржаўныя абавязкі (кіраўнік Кафы ў Крыму). Калі яго бацька стаў падышахам, атрымаў кіраванне над правінцыяй Меніса, ажыццяўляў таксама функцыі кіраўніка еўрапейскіх правінцый падчас ваенных паходаў Селіма.
21 верасня 1520 г. памёр Селім I (Сулейман меў на той час 25 гадоў). Безуладдзем хацеў скарыстацца намеснік сірыйскай правінцыі Dżanberdi Gazâlî. Спадзеючыся на падтрымку персідскага шаха Ізмаіла (заснавальніка дынастыі Сафавідаў), вырашыў атрымаць тытул асманскага султана. Сулейман здушыў сілаю бунт і ўзяў уладу ў цэлай Асманскай імперыі ў свае рукі.
[правіць] Султанства
У часы праўлення Сулеймана Асманская імперыя значна пашырыла свае межы. Галоўным кірункам экспансіі была Еўропа. Аднак заваяванні Сулеймана распаўсюдзіліся таксама на Азію і Афрыку. Сам Сулейман асабіста прымаў удзел у 13 ваенных кампаніях.
[правіць] Смерць
Сулейман памёр у ноч з 5 на 6 верасня 1566 г. падчас пахода на Венгрыю. Яго смерць хавалі ад жаўнераў на працягу 40 дзён. Цела султана (без сэрца і вантроб) было перавезена ў Канстанцінопаль і пахаванае ў маўзалеі, пабудаваным у двары мячэці Сулеймана.
У 1599 г. ў Лондане з'явіўся першы ў Еўропе літаратурны твор, прысвечаны гэтаму кіраўніку: The Tragedie of Soliman.
[правіць] Сям'я
Як мусульманін Сулейман мог мець 4 жонкі (і гэтулькі наложніц, колькі мог утрымоўваць). Імя яго першай жонкі невядома. Ажаніўся на ёй у 1511, падчас знаходжання ў Кафы. Яна нарадзіла яму сына Махмуда, які памёр падчас эпідэміі воспы 29 лістапада 1521 У жыцці Сулеймана яна не згуляла значнай ролі, памерла ў 1500 Другая яго жонка - Гюфем Султан (Gufem Sultan). Яе сынам быў Мюрад. Ён таксама памёр падчас эпідэміі воспы 10 лістапада 1521 Гюфем была задушаная па загаду Сулеймана ў 1562. Трэцяя - Махідэўран, была больш вядомая як Гюлбахар (Вясновая ружа). Пасля смерці Махмуда яе сын Мустафа (кіраўнік правінцыі Меніса з 1533) першапачаткова быў названы пераемнікам Сулеймана. Ён быў пакараны па загаду султана, калі Сулейман пачаў асцерагацца яго папулярнасці і ўплыву на войска. Чацвёртай жонкай Сулеймана была Хурэм Султан (Hurrem Sultan), у Еўропе вядомая як Раксалана.
[правіць] Дзеці
Сулейман меў у цэлым мінімум 11 дзяцей, з якіх большасць памерла ў дзяцінстве. Дарослага веку дажылі:
- Мустафа (Mustafa) (1515 - 1553)
- Мехмед (Mehmed) (1522 - 1543)
- Мірыям (Mihrimah) (1522 - 1578)
- Селім (Selim) (1524 - 1574)
- Баязід (Bajezid) (1525 - 1562)
- Джангір (1533 - 1553)
| Папярэднік |
Асманскі султан 1520–1566 |
Наступнік |
[правіць] Гл. таксама
[правіць] У Сеціве
На ВікіСховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Сулейман I- Карта Асманскай імперыі 1566 г.
- Збор законаў Сулеймана (руск.)
