Сульпіцый Север
Сульпіцый Север (лац.: Sulpicius Severus) - святы (дзень яго памяці — 29 студзеня), пісьменнік (агіёграф і храніст).
Змест |
Біяграфія[правіць]
Нарадзіўся ў Аквітаніі. Вучыўся ў Бурдзігаліі (сучаснае Бардо). Спачатку быў адвакатам. Пасля смерці жонкі,
- у 392 г., кінуў занятак адваката, і пад уплывам біскупа Марціна Турскага і Паўліна з Нулі (Італія), абраў жыццё пустэльніка і пайшоў у манастыр зблізку Безьє (Францыя).
- У 409 г. прыйшоў у г. Марсель. Абвясціўшы сябе "пелагіянін", ён хутка раскаяўся ў гэтай ерасі і засудзіў сябе на вечнае маўчанне.
Працы[правіць]
Склаў падрабязнае жыццё Марціна Турскага (да 397 г.). Марціну прысвечаны таксама "Пасланне", а асабліва - "Дыялогі" (каля 404 г.).
Абапіраючыся на творы Яўсевія Кесарыйскага і Ераніма, напісаў "Гісторыю" (лац.: Hіstorіa), ці "Святую хроніку" (лац.: Chronіca sacra), у 2-х кнігах, якія пачынаюць аповед па стварэнне свету, даказваюць яго да консульства Сціліхона, гэта значыць да 410 г.. "Хроніка" служыць важнай крыніцай з гісторыі ерасі арыянства ў Галіі. У Сярэднявеччы "Хроніка" служыла дапаможнікам для вывучэння гісторыі.
Напісаў таксама два дыялога, якія належаць да ліку найстаражытнейшых крыніцаў звестак пра манаскае жыццё на Захадзе. Яны карысталіся вялікай павагай ў Сярэднявеччы і мелі значны ўплыў на агіяграфію гэтага перыяду.
Сульпіцый пісаў на правільнай добрай латыні. За элегантнасць стылю яго параўноўвалі з Саллюстієм.
Пераклады[правіць]
На рускую мову:
- Священная и церковная история христианского историка Сульпиция Севера. М., 1915. 138 стр. (рос.)
- Сульпиций Север. Сочинения. / Пер. А. И. Донченко. (Серия «Классики античности и средневековья»). М.: Росспэн. 1999. 320 стр. 2000 экз. (Включает «Хронику» и «Житие Мартина Турского») (рос.)
| Гэта пачатак артыкула. Вы можаце дапамагчы праекту, выправіўшы і дапоўніўшы яго. |
Спасылкі[правіць]
- Латинські тексти (руск.)
| Гэта пачатак артыкула пра Старажытны Рым. Вы можаце дапамагчы праекту, выправіўшы і дапоўніўшы яго. |
