Сумгаіт

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Горад
Сумгаіт
азерб.: Sumqayıt
Герб
Герб
Жылыя дамы ў Сумгаіце
Жылыя дамы ў Сумгаіце
Краіна
Каардынаты
Кіраўнік
Заснаваны
22 лістапада 1949
Першая згадка
1580
Горад з
Плошча
143 км²
Вышыня цэнтра
26 м
Насельніцтва
326 000 чалавек (2015)
Часавы пояс
Тэлефонны код
18
Паштовы індэкс
AZ5000
Аўтамабільны код
50
Афіцыйны сайт
sumqayit-ih.gov.az (азерб.)
Сумгаіт на карце Азербайджана
Сумгаіт (Азербайджан)
Сумгаіт
Сумгаіт (Азербайджан)
Сумгаіт

Сумгаі́т[1] (азерб.: Sumqayıt) — горад (з 1949) у Азербайджане, на ўзбярэжжы Каспійскага мора каля вусця ракі Сумгаіт, за 30 км на поўнач ад сталіцы Азербайджана — Баку. Трэці па плошчы (пасля Баку і Гянджы) горад Азербайджана, з 2010 года — другі па колькасці насельніцтва.

У горадзе развіваюцца хімічная (АТ «Арганічны сінтэз», АТ «Хімпрам»), металургічная (трубапракатны, алюмініевы заводы), машынабудаўнічая, лёгкая, харчовая прамысловасць, вытворчасць будматэрыялаў.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Горад быў створаны ў 1949 годзе на месцы невялікага паселішча ў сувязі з развіццём хімічнай і металургічнай прамысловасці ў рэспубліцы. У 1960 годзе насельніцтва новага горада складала 65 тысяч чалавек. Колькасць насельніцтва імкліва расла і ў 1980-х гадах у Сумгаіце пражывала ўжо чвэрць мільёна чалавек, у горадзе стаў востра адчувацца недахоп жылля.

27—29 лютага 1988 года ў горадзе адбыўся армянскі пагром, які стаў адным з першых актаў этнічнага гвалту ў найноўшай савецкай гісторыі. Паводле афіцыйных даных Генеральнай пракуратуры СССР, у ходзе беспарадкаў у Сумгаіце загінула 26 грамадзян армянскай і 6 грамадзян азербайджанскай нацыянальнасці, больш за сто чалавек было паранена.

Гарады-пабрацімы[правіць | правіць зыходнік]

Вядомыя асобы[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]