З пляцоўкі Вікіпедыя.
Сумнік, Залатацень (Solidágo, ад лац.: Solidus — «моцны», «здаровы», па лекавых уласцівасцях расліны) — род шматгадовых травяністых раслін сямейства астравых, або складанакветных (Asteraceae). Каля 120 відаў. Пашыраны ў Паўночнай Амерыцы, некалькі відаў у Паўднёвай Амерыцы і Еўразіі. На Беларусі 1 від — сумнік звычайны або залатая розга.
Зноскі
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш — Мінск: БелЭн, 2002. — Т. 15. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0251-2 (Т. 15).