Сумо
З пляцоўкі Вікіпедыя.
Сумо (яп.: 相撲) — від нацыянальнай японскай барацьбы, адзінаборства, у якім два супернікі выяўляюць наймацнейшага на круглай пляцоўцы (дыяметр 4,6 м). Японцы адносяць сумо да баявых мастацтваў. Традыцыі сумо вядуцца з 8 стагоддзя, таму кожны паядынак суправаджаецца шматлікімі рытуаламі.
Японія з'яўляецца прызнаным цэнтрам сумо і адзінай краінай, дзе праводзяцца спаборніцтвы прафесіяналаў. У астатнім свеце існуе толькі аматарскае сумо.
Літаратура [правіць]
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш — Мінск: БелЭн, 2002. — Т. 15. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0251-2 (Т. 15).
Спасылкі [правіць]
На ВікіСховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Сумо- Японская асацыяцыя сумо(англ.)
| У гэтым артыкуле не прастаўленыя тэматычныя катэгорыі. Вы можаце дапамагчы Вікіпедыі, стварыць або знайсці катэгорыі і дадаць іх. |