Сумчаты воўк

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Сумчаты воўк
Beutelwol brehm.png
Сумчатыя ваўкі (Thylacinus cynocephalus) на ілюстрацыі да Брэма
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Thylacinus cynocephalus (Harris, 1808)

Ахоўны статус
Wikispecies-logo.svg
Сістэматыка
на Віківідах
Commons-logo.svg
Выявы
на ВікіСховішчы
ITIS   552591
NCBI   9275
EOL   126716

Сумчаты воўк, тасманійскі воўк, тылацын (Thylacinus cynocephalus) — сумчатае млекакормячае, адзіны прадстаўнік сямейства тылацынавых.

Быў пашыраны ў Аўстраліі; пасля распаўсюджання там сабакі дынга захоўваўся да пач. ХХ ст. толькі на в-ве Тасманія. Трапляўся ў лясістай мясцовасці. Апошнія звесткі пра тасманійскага ваўка адносяцца да 1940-х г.; верагодна, вынішчаны.

Даўжыня цела да 130 см, хваста да 65 см. Афарбоўка шэра-жаўтаватая, па баках задняй часткі тулава 16—18 карычневых палос. Іклы і карэнныя зубы моцна развітыя. Тулава падоўжанае, канечнасці адносна кароткія, пальцаходныя, на задніх першы палец адсутнічае. Вывадковая сумка адкрываецца назад. Нараджалася да 4 дзіцянят, выношваліся ў сумцы да 3 месяцаў.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Самусенка Э. Сумчаты воўк // БЭ ў 18 тамах, Т.15, 2002.