Сунляо

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Сунляо
кіт. трад. 東北平原, спр. 东北平原, піньінь Dōngběi Píngyuán
Каардынаты: Каардынаты: 45°00′00″ пн. ш. 125°00′00″ у. д. / 45° пн. ш. 125° у. д. (G) (O) (Я)45°00′00″ пн. ш. 125°00′00″ у. д. / 45° пн. ш. 125° у. д. (G) (O) (Я)
Размяшчэнне

Flag of the People's Republic of China.svg Кітай

Вышыня над узроўнем мора

да 1000 м

Плошча

каля 350 000[1] км²

Рэкі

Сунгары, Ляахэ, Нэнцьзян

physical
Сунляо
Сунляо


Сунля́о, Сунляопін'юань, Маньчжурская раўніна (кіт. трад. 東北平原, спр. 东北平原, піньінь Dōngběi Píngyuán) — раўніна на паўночным усходзе Кітая, у басейнах рэк Сунгары і Ляахэ.

Плошча каля 350 тыс. км². Вышыні да 1000[1] м над узроўнем мора (пераважаючыя вышыні 200—300 м, у паўднёва-заходняй частцы — да 100 м). Раўніна плоская, складзеная пераважна з рачных і азёрных адкладаў. Уздоўж водападзелу рэк Сунгары і Ляахэ узгоркі, складзеныя з гранітаў, базальтаў, гнейсаў, перакрытыя лёсам. У заходняй і паўднёва-заходняй частках сустракаюцца эолавыя формы рэльефу (дзюны і інш.).
Клімат умераны, мусонны. Ападкаў выпадае 400—700 мм за год. Ландшафт стэпавы, на паўночнай і ўсходняй ускраінах лесастэп. На поўначы ў асобных месцах вечная мерзлата.

Буйныя гарады: Харбін, Чанчунь, Цыцыкар, Шыньян, Фушунь.

Зноскі

  1. 1,0 1,1 Northeast Plain // Encyclopedia Britannica (англ.) 

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш — Мінск: БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 270. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0251-2 (Т. 15).

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]