З пляцоўкі Вікіпедыя.
Суніцы зялёныя[3] (Fragaria viridis) — невысокая шматгадовая расліна сямейства Ружовыя від рода Суніцы (Fragaria).
Распаўсюджанне[правіць]
Расце на поўдні Расіі, на Украіне, на Каўказе, у Сібіры і Сярэдняй Азіі. У паўднёвай частцы Беларусі сустракаецца на палогіх адкрытых склонах, на лугах[3].
Батанічным апісанне[правіць]
Травяністая расліна з тоўстым бурым карэнішчам. Сцябло тонкае. Лісце тупазубчатае, знізу пакрытае густымі валасінкамі. Кветкі белага колеру дыяметрам да 20 мм.
Зноскі
- ↑ Выкарыстоўваецца таксама назва Пакрытанасенныя.
- ↑ Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. раздзел «Сістэмы APG» артыкула «Двухдольныя».
- ↑ 3,0 3,1 Дикорастущие плоды и ягоды/Шапиро Д. К., Михайловская В. А., Манциводо Н. И.—2-е изд., перераб. и доп.—Мн.: Ураджай, 1981.—159 с., 16 л. ил.