Супермэн

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Супермэн
Superman
Інфармацыя пра выдавецтва
Выдавец DC Comics
Першае з'яўленне Action Comics #1
(18 красавіка 1938)
Стваральнікі Джэры Сігел (пісьменнік)
Джо Шустэр (мастак)
Інфармацыя пра героя
Альтэр-эга Кал-Эл (пры нараджэнні)
Кларк Кент
Месца нараджэння Крыптон
Каманды Ліга Справядлівасці
Партнёры Бэтмэн
Цуда-жанчына
Крыпта
Галоўныя ворагі Лекс Лютар
Дарксайд
Генерал Зод
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Супермэ́н[1] (англ.: Superman) — выдуманы супергерой, персанаж коміксаў выдавецтва DC Comics і культавы амерыканскі герой. У іранічным значэнні — чалавек, упэўнены ў сваёй перавазе над іншымі[1].

Супермэн быў створаны мастаком Джо Шустэрам і пісьменнікам Джэры Сінгелам і ўпершыню з’явіўся ў коміксе Action Comics #1 у 1938 годзе.

Супермэн нарадзіўся на планеце Крыптон і атрымаў імя Кал-Эл. Калі ён быў дзіцём, бацькі адправілі яго на Зямлю на маленькім касмічным караблі за некалькі імгненняў да таго, як Крыптон быў знішчаны ў выніку прыроднага катаклізму. Яго карабель прызямліўся недалёка ад выдуманага гарадка Смолвіль. Ён быў знойдзены і ўсыноўлены фермерамі Джонатанам і Мартай Кент, якія назвалі яго Кларкам Кентам. Кларк развіў розныя звышчалавечыя здольнасці, такія як неверагодная сіла і непранікальная скура. Яго прыёмныя бацькі параілі яму выкарыстоўваць свае здольнасці на карысць чалавецтва, і ён вырашыў змагацца са злачыннасцю. Каб абараніць сваё асабістае жыццё, ён пераапранаецца ў стракаты касцюм і выкарыстоўвае псеўданім «Супермэн», калі змагаецца са злачыннасцю. Персанаж, як правіла, носіць сіні касцюм, чырвоны плашч і чырвона-жоўты сімвал «S» на грудзях. Кларк жыве ў выдуманым амерыканскім горадзе Метропаліс, дзе ён працуе журналістам у Daily Planet.

Супермэн — гэта архетып супергероя: ён носіць дзіўны касцюм, выкарыстоўвае кодавае імя і змагаецца са злом з дапамогай экстраардынарных здольнасцей. Хоць ёсць больш раннія персанажы, якія, магчыма, адпавядаюць гэтаму вызначэнню, менавіта Супермэн папулярызаваў жанр супергерояў і ўсталяваў яго ўмоўнасці. Ён быў самым прадаваным супергероем у амерыканскіх коміксах да 1980-х гадоў.

Сілы і здольнасці[правіць | правіць зыходнік]

  • Сверхчалавечая сіла, цягавітасць, спрыт, рэфлексы
  • Палепшаны зрок
  • Палёт
  • Суперхуткасць
  • Непаражальнасць
  • Рэгенерацыя
  • Суперінтэлект
  • Паглынанне сонечнай энергіі

Фільмы і серыялы[правіць | правіць зыходнік]

Год Фільм Акцёр Апісанне
1948 Супермэн Кірк Элін Гэта быў самы прыбытковы шматсерыйны фільм у гісторыі кіно.
1950 Чалавек-Атам супраць Супермэна Кірк Элін
1951 Супермэн і людзі-краты Джордж Рыўз
1951—1958 Прыгоды Супермэна Джордж Рыўз
1978 Супермэн Крыстафер Рыў Самы паспяховы мастацкі фільм пра Супермэна. У ім Супермэн упершыню сустрэўся з Лексам Лютарам.
1980 Супермэн 2 Крыстафер Рыў Супермэн змагаецца з трыма крыптонцамі.
1983 Супермэн 3 Крыстафер Рыў
1987 Супермэн 4: У пошуках міру Крыстафер Рыў
1988—1992 Супербой Джон Хеймс
Джэрард Крыстафер
1993—1997 Лоіс і Кларк: Новыя прыгоды Супермэна Дзін Кейн
2001—2011 Таямніцы Смолвіля Том Уэлінг Серыял пра юнацтва Кларка Кента і момант яго станаўлення супергероем.
2006 Вяртанне Супермэна Брэндан Раўт
2013 Чалавек са сталі Генры Кэвел Перазапуск гісторыі Супермэна.
2016 Бэтмэн супраць Супермэна: Досвітак справядлівасці Генры Кэвел Першая сустрэча Супермэна з Бэтмэнам і Цуда-жанчынай у кіно.
2020 Супермэн і Лоіс Тайлер Гэклін Спін-оф серыяла «Легенды заўтрага».

Мультфільмы[правіць | правіць зыходнік]

Мультсерыялы:

  • Супермэн (1941—1943)
  • Новыя Прыгоды Супермэна (1966—1970)
  • Супермэн (1988)
  • Супермэн (1997—2000)

Мультфільмы:

  • Супермэн: Брэйніяк Атакуе (2006)
  • Супермэн: Судны дзень (2007)
  • Цёмная Ліга Справядлівасці: Вайна Апакаліпсіса (2020)

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]