Сусак

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Сусак
Butomus umbellatus - harilik luigelill Keilas.jpg
Сусак парасоністы (Butomus umbellatus).
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Butomus L. (1753)

Тыпавы від
Віды
Wikispecies-logo.svg
Сістэматыка
на Віківідах
Commons-logo.svg
Выявы
на ВікіСховішчы
ITIS   38885
NCBI   50235
EOL   80134
GRIN   g:1823
IPNI   1076-1

Сусак (Butomus) — род кветкавых раслін сямейства сусаковых. 1 від — сусак парасоністы. Пашыраны ва ўмераным поясе Еўразіі і як заносны ў Паўночнай Амерыцы. На Беларусі трапляецца ў прыбярэжнай зоне стаячых і з вольнай плынню вадаёмаў, забалочаных месцах.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Illustration Butomus umbellatus1.jpg
Сусак парасоністы (Butomus umbellatus). Батанічная ілюстрацыя з кнігі О. В. Тамэ «Flora von Deutschland, Österreich und der Schweiz», 1885

Шматгадовыя травяністыя расліны з паўзучым, мясістым карэнішчам. Вышыня да 150 см.

Лісце доўгае, лінейнае, у прыкаранёвай разетцы.

Плод — шматлістоўка.

Карэнішчы маюць каля 60% крухмалу, бялок, цукар.

Гаспадарчае значэнне[правіць | правіць зыходнік]

Са сцёблаў і лісця вырабляюць маты і кошыкі. Харчовыя, кармавыя (для андатры, бабра, вадаплаўных птушка), тэхнічныя, дэкаратыўныя расліны.

Зноскі

  1. Выкарыстоўваецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісванай у гэтым артыкуле групы раслін да класа аднадольных гл. раздзел «Сістэмы APG» артыкула «Аднадольныя».
  3. NCU-3e. Names in current use for extant plant genera. Electronic version 1.0. Entry for Butomus L.(англ.) (Праверана 26 жніўня 2012)

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 15. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0251-2 (Т. 15).

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

  • Сусак: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (Праверана 26 жніўня 2012)