Сусветная арганізацыя аховы здароўя

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Сцяг СААЗ

Сусветная арганізацыя аховы здароўя (СААЗ, англ.: World Health Organization, WHO) — адна з арганізацый, якая дзейнічае ў рамках ААН. Была cтвораная 7 красавіка 1948. Штаб-кватэра СААЗ знаходзіцца ў Жэневе.

Мэта дзейнасці СААЗ гэта павялічэнне супрацоўніцтва паміж краінамі ў сферы аховы здароўя і барацьбы з эпідэміямі, а таксама ўсталявання норм складу лекаў і якасці прадуктаў. Арганізацыя змагаецца таксама за ўсталяванне медыцынскай бяспекі для кожнага чалавека і змяншэння смяротнасці немаўлят.

Да асноўных поспехаў дзейнасці СААЗ належаць: перамога над эпідэміямі малярыі, чумы, халеры, сухотаў праз масавыя вакцынацыі. СААЗ таксама змагаецца са СНІДам.

У Сеціве[правіць | правіць зыходнік]