Сусветная выстаўка, 1876

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Галоўны выставачны цэнтр

Сусветная выстаўка 1876 года упершыню праводзілася па-за межамі Еўропы — у Філадэльфіі (ЗША). Афіцыйна называлася «Міжнароднай выстаўкай мастацтваў, прамысловых вырабаў і прадуктаў глеб і шахт» (англ. International Exhibition of Arts, Manufactures and Products of the Soil and Minе). Яе правядзенне супала са святкаваннем стагоддзя прыняцця Дэкларацыі незалежнасці ЗША. Адкрывалі выстаўку прэзідэнт Уліс Грант і бразільскі імператар Педру II. На ёй публіцы ўпершыню былі прадэманстраваны паходня незавершанай статуі Свабоды, тэлефон Аляксандра Бела і друкарская машынка «Рэмінгтан». Увогуле выстаўку наведалі амаль 10 млн чалавек.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Каардынаты: 39°58′58″ пн. ш. 75°12′53″ з. д. / 39.982778° пн. ш. 75.214722° з. д. (G) (O) (Я)