Сусветная выстаўка, 1900

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Галоўны ўваход

Сусветная выстаўка 1900 года (фр.: Exposition Universelle) праводзілася ў Парыжы (Францыя). Праходзіла з 15 красавіка па 12 лістапада 1900 года.

Сімвалам выстаўкі стала сустрэча новага, XX стагоддзя. Пануючым стылем на выстаўцы стаў ар-нуво. За сем месяцаў выстаўку наведалі больш 50 мільёнаў чалавек, што з'яўляецца рэкорднай лічбай і дагэтуль. Свае экспазіцыі ў 18 тэматычных аддзелах прадставілі 35 краін. Асабліва значна быў удзел Расійскай імперыі — найбліжэйшага ў той момант саюзніка Францыі.

Выстаўка[правіць | правіць зыходнік]

Выстаўка працягвалася з 15 красавіка па 12 лістапада 1900 года. Яе наведала звыш 50 мільёнаў чалавек (сусветны рэкорд таго часу) і прынесла французскай казне прыбытак у 7 мільёнаў франкаў. У выстаўцы прынялі удзел звыш 76 тысяч удзельнікаў, плошча выстаўкі склала 1,12 км².

Адмыслова да выстаўкі была збудавана вялікая колькасць аб'ектаў: Ліёнскі вакзал, вакзал Арсэ (цяпер музей Арсэ), мост Аляксандра III, Вялікі і Малы палацы, сквот Вулей на Манпарнасе (быў задуманы як вінная ратонда часавага карыстання). Першая лінія парыжскага метро пачала працаваць падчас выстаўкі 19 ліпеня 1900 года. Машынная галерэя (Salle des Machines) пазней была перароблена ў Зімовы веладром (Vélodrome d’hiver), які заслужыў благую славу падчас нямецкай акупацыі. Апроч гэтага падчас выстаўкі працавала тралейбусная сетка.

Часткай выстаўкі сталі Другія Алімпійскія гульні, якія праходзілі цэлых пяць месяцаў — з мая па кастрычнік. Гэта былі першыя гульні з удзелам жанчын. Спаборніцтвы ў трынаццаці відах спорту з 20 былі праведзены ўпершыню.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]