Сусветная выстаўка, 2010

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Паштовая марка Беларусі

Expo 2010, афіцыйна: Expo 2010 Shanghai China (кіт.: 中国2010年上海世界博览会; pinyin: Zhōngguó 2010 Nián Shànghǎi Shìjìe Bólǎnhuì) — сусветная выстаўка, якая праходзіла ў Шанхаі (КНР) з 1 мая па 31 кастрычніка 2010. Асноўная тэма выстаўкі — «Лепшы горад, лепшае жыццё» падкрэслівае новы амбіцыйны статус Шанхая як «новага вялікага сусветнага горада». Expo 2010 — самая вялікая (5,2 км² экспазіцый, 192 краіны-ўдзельніцы) і дарагая (4 млрд долараў) сусветная выстаўка ў гісторыі.

Цырымонія адкрыцця[правіць | правіць зыходнік]

На цырымоніі адкрыцця 1 мая выступілі Джэкі Чан, Андрэа Бачэлі і інш.

Беларусь на Expo 2010[правіць | правіць зыходнік]

Беларусь аб'явіла аб намеры прыняць удзел у шанхайскай выстаўцы ў 2006 і падпісала адпаведнае пагадненне ў 2008. За ўдзел у выстаўцы адказвае Урад Беларусі, нацыянальным выставачным аператарам прызначана Беларуская гандлёва-прамысловая палата. Краіна ўдзельнічае асобным павільёнам, які размясціўся ў прэстыжнай зоне С, у якой экспануецца большасць краін-удзельніц, у т.л. ўсе еўрапейцы.

Тэма беларускага павільёна — комплексная: культурная разнастайнасць у горадзе, матэрыяльны дабрабыт у горадзе, навукова-тэхнічныя інавацыі ў горадзе, паляпшэнне ўмоў жыцця, урбанізацыя. Павільён павінен выявіць гісторыка-культурную спадчыну беларускіх гарадоў на прыкладзе Мінска, які цалкам адрадзіўся пасля Другой сусветнай вайны, а таксама пазнаёміць наведвальнікаў з беларускай прыродай ва ўзаемадзеянні з гарадскім і сельскім асяроддзем і нацыянальным патэнцыялам у галіне экатурызму.

Дэвізам беларускай экспазіцыі стане «Горад-клад». Клад, па задумцы Урада і БелТПП, абазначае скарбніцу нацыянальных культурных каштоўнасцей, дасягненняў навукі, творчасці і вытворчасці. 13 галаграм у беларускім павільёне будуць імітаваць рэдкія экспанаты з Нацыянальнага музея.

Нацыянальны дзень Беларусі на Expo 2010 — 11 кастрычніка.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Commons