Сусветная моладзевая арганізацыя эсперантыстаў
З пляцоўкі Вікіпедыя.
Сусве́тная мо́ладзевая арганіза́цыя эсперанты́стаў, TEJO (Tutmonda Esperantista Junulara Organizo, TEJO( - буйнейшая міжнародная арганізацыя, аб'ядноўваючая маладых (да 30 год) эсперантыстаў розных краін света. Фармальна TEJO з'яўляецца моладзевай секцыяй Сусветнай асацыяцыі эсперанта (якая ў значнай ступені кантралюе фінансы TEJO), але карыстаецца значнай свабодай. TEJO аб'ядноўвае 44 нацыянальных моладзевых эсперанта-арганізацый і трынаццаць так званых "спецыялізаваных секцый".
