Сусветны паштовы саюз

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці

Каардынаты: 46°56′19.71″ пн. ш. 7°28′31.1″ у. д. / 46.93881, 7.475306 (G) (O) (Я)

Сусветны паштовы саюз
фр.: Union Postale Universelle

UPU.png

Членства:

191 краіна-член[1]

Штаб-кватэра:

Сцяг Швейцарыі Берн, Швейцарыя

Тып арганізацыі:

спецыялізаванае агенцтва ААН

Афіцыйныя мовы:

французская (афіцыйны, рабочы)
англійская (рабочы)

Кіраўнікі
Генеральны дырэктар

Сцяг Францыі Эдуар Даян
(Edouard Dayan)

Заснаванне
Падстава

9 кастрычніка 1874

upu.int

Сусветны паштовы саюз (СПС; міжнароднае скарочаная назва - UPU, ад фр.: Union Postale Universelle і англ.: Universal Postal Union) — заснаваная ў 1874 годзе міждзяржаўная арганізацыя для забеспячэння і ўдасканалення паштовых сувязяў на утваранай Сусветным паштовым саюзам адзінай паштовай тэрыторыі. Аб'ядноўвае практычна ўсе краіны свету, у тым ліку Беларусь (з 1947).

Задачы[правіць | правіць зыходнік]

Сусветны паштовы саюз ставіць у аснову сваёй дзейнасці наступныя задачы:

  • Усталяванне аднолькавых міжнародных паштовых сувязяў і палёгкі абмену міжнароднай пошты з дапамогай Сусветнай паштовай канвенцыі і дадатковых пагадненняў.
  • Садзейнічанне паштоваму супрацоўніцтву дзяржаў-членаў саюза.
  • Усталяванне тарыфаў для міжнароднай паштовай сувязі (у тым ліку транзітныя выдаткі).
  • Урэгуляванне спрэчных пытанняў паміж членамі саюза.

Зноскі

  1. Паводле інфармацыі на сайце СПС: The UPU (англ.) . Universal Postal Union. Архівавана з першакрыніцы 14 лютага 2012. Праверана 8 чэрвеня 2010.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш — Мінск: БелЭн, 2002. — Т. 15. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0251-2 (Т. 15).

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Шаблон:Паштовыя і філатэлістычныя арганізацыі і кампаніі