Сусуму Танегава

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Сусуму Танегава
яп.: 利根川 進
Дата нараджэння 6 верасня 1939(1939-09-06)[1][2][…] (84 гады)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці малекулярны біёлаг, імунолаг, нейрабіёлаг, прафесар, навуковец, урач, хімік, генетык, даследчык, удзельнік міжнароднага форуму
Навуковая сфера малекулярная біялогія[5], імуналогія[5] і нейранавукі[d][5]
Месца працы
Навуковая ступень доктар філасофіі
Альма-матар
Навуковы кіраўнік Рэната Дульбека
Вядомыя вучні Adrian Hayday[d]
Вядомы як адкрыў генетычны механізм у адаптыўнай імуннай сістэме
Член у
Прэміі
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Сусуму Танегава (таксама Судзумі Танегава, яп.: 利根川 進, англ.: Tonegawa Susumu, нар. 6 верасня 1939, Нагоя, Японія) — японскі малекулярны біёлаг, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіялогіі і медыцыне ў 1987 годзе «за адкрыццё генетычнага прынцыпу ўтварэння разнастайнасці антыцелаў» .

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Сусуму Танегава нарадзіўся 6 верасня 1939 года ў горадзе Нагоя (Японія). Скончыў вышэйшую школу Хібія, затым у 1963 годзе ўніверсітэт Кіота (Кіота). Абараніў дысертацыю ва ўніверсітэце Каліфорніі ў Сан-Дыега і працаваў у Інстытуце Салта (Сан-Дыега) у лабараторыі Нобелеўскага лаўрэата 1975 года Рэната Дульбека. Затым пачаў імуналагічныя даследаванні ў Базельскім інстытуце імуналогіі (Базель), дзе правёў свае эксперыменты, якія прывялі да адкрыцця. У 1981 года стаў прафесарам Масачусецкага тэхналагічнага інстытута, дзе заснаваў Інстытут Піковера навучання і памяці.

Аўтар навуковых прац у галіне імунагенетыкі, выявіў будову рэцэптараў T-лімфацытаў, перарывістую будову генаў імунаглабулінаў.

У апошнія час пераключыўся на даследаванні клеткавых механізмаў утварэння памяці.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Steensma D. P., Shampo M. A., Kyle R. A. Susumu Tonegawa--Japan's first Nobel laureate in physiology or medicine // Mayo Clin Proc.Rochester: Elsevier BV, 2011. — Vol. 86, Iss. 2. — P. e14. — ISSN 0025-6196; 1942-5546doi:10.4065/MCP.2011.0033
  2. http://www.nndb.com/lists/512/000063323/
  3. Moving stories: Susumu Tonegawa // BBC News Online — 2003.
  4. M.I.T. Scientist Wins Nobel Prize for Medicine // The New York Times / J. KahnManhattan, NYC: New York Times Company, A. G. Sulzberger, 1987. — ISSN 0362-4331; 1553-8095; 1542-667X
  5. а б в Czech National Authority Database Праверана 7 лістапада 2022.
  6. NNDB — 2002.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 15. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0251-2 (Т. 15).

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]