Суткі
З пляцоўкі Вікіпедыя.
Су́ткі — прамежак часу, роўны аднаму перыяду вярчэння Зямлі вакол сваёй восі.
Адрозніваюць сонечныя суткі, роўныя перыяду сапраўднага (сапраўдныя сонечныя суткі) або сярэдняга (сярэднія сонечныя суткі) становішча мерыдыяна пункта назірання адносна цэнтра Сонца, і зорныя суткі, якія вызначаюцца з перыяду вярчэння Зямлі адносна пункта вясенняга раўнадзенства. Адныя зорныя суткі роўныя 23 гадзінам 56 мінутам 4,0905 секундам, што складае 0,997269566 сярэдніх сонечных сутак. Зорнымі суткамі карыстаюцца ў астраноміі, сярэднімі сонечнымі — у практычных сферах жыцця. На велічыню сутак уплываюць, хоць і ў дробным маштабе, тэктанічныя працэсы.
Гл. таксама [правіць]
Літаратура [правіць]
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш — Мінск: БелЭн, 2002. — Т. 15. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0251-2 (Т. 15).
| Суткі | |
|---|---|
| Час сутак | Золак–Світанак–Узыход • Раніца • Поўдзень • Дзень • Вечар • Захад–Змярканне • Ноч • Поўнач |
| Віды сутачнага часу | Сонечныя суткі: 24 гадзіны • Зорныя суткі: 23 гадзіны 56 хвілін 4 секунды |
| Звязаныя артыкулы | Час • Рэжымны час • Тэрмінатар • Палярны дзень • Палярная ноч • Даўгата дня |
