Суфозія

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Суфо́зія[1][2] (ад лац.: suffosio — падкопванне) — вышчалочванне і вынас дробных мінеральных часціц пароды вадой, што праз яе праходзіць. Працэс блізкі да карсту, аднак суфозія — працэс пераважна фізічны, і таму далейшае разбурэнне часціц пароды не адбываецца.

Суфозія прыводзіць да прасядання вышэйлеглай тоўшчы і ўтварэння ўпадзін (суфазійных варонак, стэпавых сподкаў, упадзін) дыяметрам да 10 і нават 100 метраў, а таксама пячор. Іншым вынікам працэсу можа быць змена грануламетрычнага складу парод (як схільных да фільтрацыі вадою, так і водатрывалых).

Найбольш пашырана суфозія ў вобласці распаўсюджання лёсаў і лёсападобных суглінкаў (на тэрыторыі Беларусі, напрыклад, гэта Аршанска-Магілёўская раўніна, Горацка-Мсціслаўская раўніна), пад схіламі далін рэк, часта па хадах жывёл, што рыюць. Суфозія можа ўзнікаць таксама пры парушэнні рэжыму грунтовых вод у сувязі з пабудовай дарог, гідратэхнічных і іншых збудаванняў. Адной з неабходных умоў суфозіі з’яўляецца наяўнасць у пародзе як буйных часціц, што ўтвараюць нерухомы каркас, так і дробных, якія якраз і вымываюцца. Вынас часціц пачынаецца толькі пры пэўных значэннях напору вады, ніжэй за якія адбываецца толькі фільтрацыя.

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Суфо́зія // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 292. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
  • Суфо́зія // Тлумачальны слоўнік беларускай мовы: У 5-ці т / АН БССР, Інстытут мовазнаўства імя Я. Коласа. — Мн.: Беларус. Сав. Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 1983. — Т. 5 кн. 1: С — Улагодзіць / [рэдактар М. Р. Суднік]. — 663 с.
  • Суффозия // Геологический словарь. В 2-х тт. Т. 2: М—Я / Под. ред. А. Н. Криштофовича. Отв. ред. Т. В. Спижарский. — М.: Государственное научно-техническое издательство по геологии и охране недр, 1955. — С. 302. (руск.)
  • Суффозия // Т. 25. Струнино — Тихорецк. — М. : Советская энциклопедия, 1976. — (Большая советская энциклопедия : [в 30 т.] / гл. ред. А. М. Прохоров; 1969—1978). (руск.)
  • Суффорзийные процессы // Колпашников Г. А. Инженерная геология : пособие для студентов специальностей 1-70 02 01 «Промышленное и гражданское строительство», 1-70 01 01 «Производство строительных изделий и конструкций», 1-70 02 02 «Экспертиза и управление недвижимостью», 1-70 03 01 «Автомобильные дороги», 1-70 03 02 «Мосты, транспортные тоннели и метрополитены», 1-36 11 01 «Подъемно-транспортные, строительные, дорожные машины и оборудование» / Г. А. Колпашников. — Мн.: БНТУ, 2017. — С. 82—83. — 93 с. — 200 экз. — ISBN 978-985-550-838-1. (руск.)
  • Якушко О. Ф. и др. Геоморфология Беларуси: Учебное пособие для студентов геогра­фических и геологических специальностей — Мн.: БГУ, 1999. — 173 с. (руск.)

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]