Сушаніца

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Сушаніца

Сушаніца багнавая (Gnaphalium uliginosum) — тыпавы від рода Сушаніца.
Агульны выгляд квітнеючай расліны
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Gnaphalium L., 1753

Тыпавы від
Сушаніца багнавая (Gnaphalium uliginosum)

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  36693
NCBI  59428
EOL  11267883
GRIN  g:5040
IPNI  126391-3

Су́шаніца[3][4] (Gnaphalium) — род кветкавых раслін сямейства Астравыя (Asteraceae).

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Сушаніца лясная (Gnaphalium sylvaticum). Батанічная ілюстрацыя Якаба Штурма з кнігі «Deutschlands Flora in Abbildungen», 1796

Аднагадовыя, двухгадовыя, шматгадовыя травяністыя расліны з лямцавым або шарсцістым апушэннем. Сцёблы прамастойныя ці прыўзнятыя, галінастыя. Лісце падоўжанае, суцэльнае, чаргаванае. Кошыкі невялікія, апушаныя, сабраныя ў шчытка-, клубочка- ці коласападобныя, вузкамяцёлачныя суквецці на верхавінках парасткаў. Плод — сямянка.

Лекавыя і дэкаратыўныя расліны.

Распаўсюджанне[правіць | правіць зыходнік]

50 (паводле іншых звестак 300) відаў. Пашыраны ўсюды, акрамя тропікаў. На тэрыторыі Беларусі 2 віды: сушаніца багнавая (Gnaphalium uliginosum) і сушаніца жоўта-белая (Gnaphalium lutea-album). Трапляюцца па берагах рэк, на пойменных лугах, як пустазелле.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 61. — 160 с. — 2 350 экз.
  4. Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 5. Стаўраструм — Яшчур / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1986. — 583 с., іл. — 10 000 экз.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]