Сфера
З пляцоўкі Вікіпедыя.
Сфера (грэч. σφαῖρα — мяч) — замкнёная паверхня, геаметрычнае месца кропак у прасторы, роўнааддаленых ад дадзенай кропкі, званай цэнтрам сферы. Сфера таксама з'яўляецца целам кручэння, утвораным пры кручэнні паўакружнасці вакол свайго дыяметра. Плошча сферы ў градуснай меры з улікам зменлівасці значэння памераў дуг складае 41252.96 кв. градусаў.
Сфера з'яўляецца прыватным выпадкам эліпсоіда, у якога ўсе тры восі (паўвосі, радыусы) роўныя. Сфера з'яўляецца паверхняй шара.
Аб'ёмы цыліндру, упісанай у яго сферы, якая кранаецца яго асновы, і двух конусаў, якія маюць агульную вяршыню ў цэнтры асновы і асновы, роўныя асновам цыліндру, знаходзяцца ў суадносінах 1:2:3
Гл. таксама [правіць]
Літаратура [правіць]
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш — Мінск: БелЭн, 2002. — Т. 15. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0251-2 (Т. 15).
Спасылкі [правіць]
На ВікіСховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Сфера
| Гэта пачатак артыкула па геаметрыі. Вы можаце дапамагчы праекту, выправіўшы і дапоўніўшы яго. |