Сцягно
Сцягно (femur) — праксімальная частка ніжняй канечнасці чалавека (задняй канечнасці ў жывёл, птушак, насякомых і г. д.) паміж тазасцегнавым і каленнымі суставамі.
Будова сцягна ў чалавека [правіць]
Сцягно абмежавана зверху спераду пахвіннай (пупартавай) звязкай, зверху ззаду - ягадзічнай зморшчынай, знізу - лініяй, праведзенай на 5 см. вышэй надкаленніка. Аснова сцягна - сцегнавая косць. Сцягно мае адну костку - сцегнавую, рухі якой (згінанне/разгінанне, кручэнне, абдукцыя/ аддукцыя) кіруюцца некалькімі групамі цягліц.
На пярэдняй паверхні сцягна знаходзяцца квадрыцапсы. Да гэтай цягліцавай групы адносяцца наступныя чатыры цягліцы: прамая цягліца сцягна, прамежкавая шырокая цягліца сцягна, медыяльная шырокая цягліца на ўнутраным баку сцягна і латэральная шырокая цягліца на вонкавым баку сцягна. На задняй паверхні нагі размешчаны двухгаловая цягліца сцягна і звязаныя з ёй іншыя цягліцы - згінальнікі сцягна.
Гл. таксама [правіць]
| Гэта пачатак артыкула па анатоміі. Вы можаце дапамагчы праекту, выправіўшы і дапоўніўшы яго. |
| Няма спасылак на крыніцы.
Адсутнасць спасылак на крыніцы выклікае недавер да інфармацыі.
Калі ласка, калі ведаеце крыніцы змешчанай у артыкуле інфармацыі, пазначце іх. |
| Нага | |
|---|---|
| Сцягно | Сцегнавая косць • Надкаленнік |
| Галёнка |
Касці (Вялікагалёначная косць • Малагалёначная косць) Аддзелы: дыстальны (Шчыкалатка) |
| Ступня | Аддзелы (Перадплюсна • Плюсна • Пальцы нагі); Пункты апоры (Пятка • Падушачка ступні) |
| Гл. таксама | Сінавіяльная вадкасць • Меніск • Падэшва • Лакамоцыя • Плоскаступнёвасць • Пояс ніжняй канечнасці • Тазасцегнавы сустаў • Галёнкаступнёвы сустаў • Ахілесава пята • Ікры • Ягадзіцы • Пазногці |
