Сцяг Інданезіі
| Сцяг Рэспублікі Інданезія | |||
| Інданезія | |||
| Зацверджаны | |||
|---|---|---|---|
| Прапорцыя | |||
| Прапорцыя | |||
Сцяг Інданезіі (індан.: Sang Saka Merah-Putih («Свяшчэнны бела-чырвоны») або Bendera Merah-Putih («Чырвона-белы сцяг»), таксама проста званы Merah-Putih («Чырвона-белы»)[1]) — палатно, якае складаецца з дзвюх роўнавялікіх гарызантальных палос: чырвонай зверху і белай знізу ў прапорцыі 2:3[1]. Колеры сцяга ўзяты ад колераў каралеўства Маджапахіт, якое дасягнула свайго росквіту ў XIV стагоддзі. Пасля Другой сусветнай вайны краіна абвясціла незалежнасць 17 жніўня 1945 і зацвердзіла чырвона-белы сцяг дзяржаўным. Дызайн сцяга з тых часоў застаўся ранейшым. Калі Інданезія зацвердзіла гэты сцяг як дзяржаўны, адбыўся канфлікт з Манака з-за падабенства сцягоў (гл. Сцяг Манака), аднак пратэст быў адхілены з прычыны таго, што сцяг Інданезіі па паходжанні больш старажытны, чым сцяг Манака.
Гюйс Інданезіі выкарыстоўваецца Ваенна-марскімі сіламі Інданезіі на ўсіх выкарыстоўваемых ваенных караблях[2]. Гюйс складаецца з 9 белых і чырвоных гарызантальных палос. З-за палос завецца Ular-ular Perang («баявыя змеі»). Гюйс таксама ўзыходзіць да часоў каралеўства Маджапахіт. Каралеўства Маджапахіт, якое было марской дзяржавай, выкарыстоўвала падобныя сцягі на сваіх суднах[3].
Зноскі
- ↑ 1,0 1,1 National Flag, Coat of Arms, Anthem. Embassy of Indonesia, Oslo, Norway (01-05-2007). Архівавана з першакрыніцы 19 кастрычніка 2007. Праверана 22 чэрвеня 2009.
- ↑ (Indonesian) KRI Karang Unarang-985 Akhiri Pengabdian. Pikiran Rakyat (22-10-2010). Архівавана з першакрыніцы 15 лютага 2012. Праверана 21 снежня 2010.
- ↑ (Indonesian) TNI : terima kasih ku terdalam padamu. Connie Rahakundini on Multiply.com. Архівавана з першакрыніцы 15 лютага 2012. Праверана 21 снежня 2010.
Спасылкі [правіць]
| Гэта пачатак артыкула пра Інданезію. Вы можаце дапамагчы праекту, выправіўшы і дапоўніўшы яго. |
| Краіны Азіі: Сцягі | |
|---|---|
|
ААЭ | Азербайджан | Аман | Арменія | Афганістан | Бангладэш | Бахрэйн | Бруней | Бутан | В'етнам | Грузія | Егіпет¹ | Емен | Ізраіль | Індыя | Інданезія | Іарданія | Ірак | Іран | Казахстан² | Камбоджа | Катар | Кіпр | Кыргызстан | Кітай | КНДР | Кувейт | Лаос | Ліван | Малайзія | Мальдывы | Манголія | Непал | Пакістан | Паўднёвая Карэя | Расія² | Саудаўская Аравія | Сінгапур | Сірыя | Таджыкістан | Тайланд | Туркменія | Турцыя² | Узбекістан | Усходні Тымор | Філіпіны | Шры-Ланка | Японія |
|
| Непрызнаныя дзяржавы | |
| ¹ У асноўным у Афрыцы ² Часткова ў Еўропе |