Сцяг Амерыканскага Самоа

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Сцяг тэрыторыі Амерыканскае Самоа
Амерыканскае Самоа
ЗША

Flag of American Samoa.svg

Зацверджаны

24 красавіка 1960

Прапорцыя

FIAV 110000.svg 1:2

Аўтарскі калектыў

Інстытут геральдыкі Арміі ЗША

Сцяг Амерыканскага Само́а (ЗША) прыняты 24 красавіка 1960 года. Сцяг распрацаваны Інстытутам геральдыкі Арміі ЗША.[1]

Апісанне і сімволіка[правіць | правіць зыходнік]

Сцяг Амерыканскага Самоа ўяўляе сабой прамавугольнае палатно, падзеленае на тры трохвугольнікі. Падножжа белага роўнабаковага трохвугольніка супадае з правым бокам сцяга. Гіпатэнузы двух сініх прамавугольных трохвугольнікаў, апраўленыя чырвонай аблямоўкай, супадаюць з бакамі роўнабаковага трохвугольніка. У роўнабаковым трохвугольніку знаходзіцца выява белагаловага арлана (нацыянальнага сімвала ЗША, які прысутнічае на Вялікай пячатцы), які трымае лапамі фуэ (мухабойку), якая сімвалізуе мудрасць традыцыйных самаанскіх правадыроў, і уатогі (ваенную дубіну), якая сімвалізуе ўладу дзяржавы.[2] Разам фуэ і уатогі сімвалізуюць мір і парадак пад кантролем ЗША.[1]

Чырвоны, белы і сіні колеры з'яўляюцца традыцыйнымі для Самоа і ЗША колерамі.

Гістарычныя сцягі[правіць | правіць зыходнік]

На Самоа адсутнічалі якія-небудзь сцягі да з'яўлення на архіпелагу напачатку XVIII стагоддзя еўрапейцаў. Прыняты пасля сцяг меў складаную структуру і быў дрэнна задакументаваны. У 1899 годзе Самоа было падзелена на часткі паміж Брытаніяй, Германіяй і ЗША. 27 красавіка 1900 года ў Амерыканскім Самоа ў якасці афіцыйнага сцяга быў прыняты сцяг ЗША. 27 красавіка 1960 года быў афіцыйна прыняты сучасны варыянт сцяга.[2]

Зноскі

  1. 1,0 1,1 Flag of American Samoa (англ.) . Flag Works. Архівавана з першакрыніцы 23 сакавіка 2006. Праверана 13 студзеня 2009.
  2. 2,0 2,1 Flag of American Samoa (англ.) . Encyclopædia Britannica. Архівавана з першакрыніцы 16 лютага 2012. Праверана 16 студзеня 2009.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]