Сцяг Беларусі

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Сцяг Рэспублікі Беларусь
Беларусь

Flag of Belarus.svg

Зацверджаны

7 чэрвеня 1995

Прапорцыя

FIAV 111111.svg 1:2

Flag of Belarus (1991-1995).svg
Бел-чырвона-белы сцяг
25 жніўня 19917 чэрвеня 1995
Таксама сцяг Беларускай Народнай Рэспублікі 18 сакавіка 1918 — 3 лютага 1919

Прапорцыя

1:2

Дзяржаўны флаг Рэспублiкi Беларусь, Дзяржаўны сцяг Беларусі — сімвал Рэспублікі Беларусь як суверэннай дзяржавы. Быў прыняты 7 чэрвеня 1995. Ён замяніў бела-чырвона-белы сцяг, які выкарыстоўваўся першыя гады пасля здабыцця Беларуссю незалежнасці ў 1991.

Сучасны сцяг прыняты на ўзор чырвона-зялёны сцяга Беларускай ССР, з якога выдаленыя савецкія сімвалы — серп, молат і зорка, а арнамент намаляваны чырвоным на белым фоне (на сцягу Беларускай ССР арнамент быў белым на чырвоным фоне).

Дзяржаўны флаг Рэспублiкi Беларусь уяўляе сабой прамавугольнае палотнiшча, якое складаецца з дзвюх гарызантальных каляровых палос: верхняй — чырвонага колеру i нiжняй — зялёнага колеру. Адносiны шырынi палос чырвонага i зялёнага колеру — 2:1. Адносiны шырынi Дзяржаўнага флага Рэспублiкi Беларусь да яго даўжынi — 1:2. Каля дрэўка вертыкальна размешчаны беларускi нацыянальны арнамент чырвонага колеру на белым полi, якое складае 1/9 даўжынi Дзяржаўнага флага Рэспублiкi Беларусь. Дзяржаўны флаг Рэспублiкi Беларусь мацуецца на дрэўку (флагштоку), якое афарбоўваецца ў залацiсты (вохра) колер. Адносiны шырынi Дзяржаўнага флага Рэспублiкi Беларусь да даўжынi дрэўка — 1:3.

Чырвоны колер на сучасным сцягу Беларусі сімвалізуе штандары палкоў з беларускіх земляў у пераможнай Грунвальдскай бітвы з крыжакамі, колер сцягаў Чырвонай Арміі і беларускіх партызанскіх брыгад; зялёны колер — надзею, вясну і адраджэнне, лясы і палі. Беларускі арнамент — старажытную культуру народа, духоўнае багацце, адзінства[1].

Другая нядзеля мая з'яўляецца Дзяржаўным святам — Днём Дзяржаўнага сцяга.

Змест

Гістарычныя сцягі [правіць]

Змяненні ў 2012 годзе [правіць]

У 2012 годзе выкананы нязначныя змяненні ў выглядзе сцяга. Былі выдалены белыя бакавыя бакі на арнаменце так, каб ён цалкам дакранаўся да каляровага боку сцяга з аднаго боку і да рангоўта з іншага боку.

Зноскі


Літ.:
  • Басоў А.Н., Цынгеляў І.М. Сцягі Беларусі ўчора і сёння — Мн.: «Полымя», 1994.

Гл. таксама [правіць]