Сцяг Брытанскай антарктычнай тэрыторыі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Брытанская антарктычная тэрыторыя
Вялікабрытанія
Зацверджаны Маленькі чорна-белы вексілалагічны сімвал або піктаграма, якае паказвае розныя выкарыстанні сцяга 21 красавіка 1998
Прапорцыя 1:2

Маленькі чорна-белы вексілалагічны сімвал або піктаграма, якае паказвае розныя выкарыстанні сцяга Заснаваны 30 мая 1969
Прапорцыя 1:2

Сцяг Брытанскай антарктычнай тэрыторыі прыняты ў 1969 годзе, праз сем гадоў пасля таго, як была ўтворана Брытанская антарктычная тэрыторыя. Да гэтага часу выкарыстоўваўся сцяг Фалклендскіх астравоў, са складу якіх і была вылучана гэта тэрыторыя.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Сцяг судоў British Antarctic Survey (англ.: British Antarctic Survey) уяўляе сабою Blue Ensign з гербавым шчытом Брытанскай антарктычнай тэрыторыі. У 1985 годзе быў заснаваны белы сцяг са сцягам Вялікабрытаніі ў крыжы і гербам Брытанскай антарктычнай тэрыторыі ў свабоднай частцы, для выкарыстання на брытанскіх даследчых станцыях на гэтай Тэрыторыі, а таксама для штаба і офісаў British Antarctic Survey. Гэта - адзіны прыклад выкарыстання белага палатна з брытанскім сцягам.

Значэнне элементаў герба на сцягу[правіць | правіць зыходнік]

Паходня - сімвал даследаванняў. Белае поле з хвалістымі сінімі палоскамі - пакрытая лёдам зямля і воды Атлантыкі. Шчыт падтрымліваюць Брытанскі леў і пінгвін, прадстаўнік мясцовай фаўны. У навершы герба - даследчае судна "Дыскаверы".