Сцяг Валоніі
З пляцоўкі Вікіпедыя.
| Сцяг Валоніі | |||
| Валонія | |||
| Бельгія | |||
| Зацверджаны | |||
|---|---|---|---|
| Прапорцыя |
2:3 |
||
| Аўтар сцяга |
П'ер Паўлус |
||
Сцяг Валоніі ці бравы певень (фр.: coq hardi) ці Валонскі Певень (валон.: cok walon) — сімвал Валоніі і Французскай супольнасці Бельгіі. Сцяг уяўляе сабою выяву чырвонага пеўня з паднятай правай нагой і закрытай дзюбай на жоўтым фоне. Певень глядзіць у дрэўкавы край. Колеры ідэнтычныя са сцягам горада Льежа. Таксама сцяг выкарыстоўваецца Валонскім Рухам.
Стварэнне сцяга [правіць]
Сцяг быў створаны ў 1913 годзе мастаком П'ерам Паўлусам.
Афіцыйнае прыняцце [правіць]
3 ліпеня 1991 года Французская супольнасць прыняла сцяг Валоніі ў якасці іх афіцыйнага сімвала.
15 ліпеня 1998 года рэгіён зацвердзіў сцяг у якасці афіцыйнага сімвала Валоніі.
Спасылкі [правіць]
- Арыгінал сцяга Валоніі.
- Notice on the Walloon Flag Анлайн Энцыклапедыя Валонскага Руху.
- Афіцыйны сцяг Французскай супольнасці Бельгіі.
- Гімн і сцяг на афіцыйным сайце Парламента Валоніі.
| Гэта пачатак артыкула пра Бельгію. Вы можаце дапамагчы праекту, выправіўшы і дапоўніўшы яго. |