Сцяг Гамбіі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Гамбія
Зацверджаны 18 лютага 1965
Прапорцыя Маленькі чорна-белы вексілалагічны сімвал або піктаграма, якае паказвае розныя выкарыстанні сцяга 2:3
Аўтар сцяга Л. Тамасі

Дзяржаўны сцяг Гамбіі быў прыняты 18 лютага 1965 года. Уяўляе сабой палотнішча з трыма гарызантальнымі палосамі, сярэдняя паласа аблямавана дзвюма вузкімі палосамі. Арыгінальная ідэя сцяга належыць мастакам Гамбіі, але дызайн быў распрацаваны ў Лонданскай Гербавай калегіяй, Л. Томасі.

Апісанне сцяга[правіць | правіць зыходнік]

Верхняя паласа — чырвонага колеру, сярэдняя — сіняга. Ніжняя — зялёнага. Сіняя паласа вужэйшая за астатнія палосы за кошт аблямоўкі белага колеру, якая сімвалізуе адзінства народа, мір і росквіт. Чырвоны колер азначае сонца на небе, сіні колер сімвалізуе раку Гамбія, зялёны — зямлю краіны. Па іншай версіі: рака Гамбія (сіні колер) працякае паміж экватарыяльных джунгляў (зялёны колер) і чырвонымі глебамі саваны (чырвоны колер).

Прапорцыі шырыні палос — 6:1:4:1:6. Суадносіны шырыні сцяга да даўжыні 2:3.

Табліца колераў
Колер RGB Pantone
Чырвоны 206:17:38 186
Сіні 12:28:140 Reflex Blue
Зялёны 28:119:40 364

Гістарычныя сцягі[правіць | правіць зыходнік]