Сцяг Гвінеі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Гвінея
Зацверджаны 10 лістапада 1958
Прапорцыя Маленькі чорна-белы вексілалагічны сімвал або піктаграма, якае паказвае розныя выкарыстанні сцяга 2:3

Дзяржаўны сцяг Рэспублікі Гвінея — прыняты 10 лістапада 1958 г. З 1 студзеня 1979 да 25 мая 1984 г. краіна называлася Народная Рэвалюцыйная Рэспубліка Гвінея.

Прапорцыі 2:3. Уяўляе сабой палотнішча з трыма вертыкальна размешчанымі роўновялікімі палосамі. У аснове сцяга паласа чырвонага колеру, у сярэдзіне — жоўтага, далей паласа зялёнага колеру.

Колеры сцяга Гвінеі паўтараюць колеры сцяга Ганы і з'яўляюцца традыцыйнымі колерамі афрыканскіх сцягоў. Чырвоны колер сцяга сімвалізуе кроў, пралітую ў барацьбе за свабоду, жоўты — колер Гвінейскага золата і сонца, зялёны — афрыканскую прыроду. Акрамя таго, кожны колер адпавядае тром словах дэвізу Гвінеі: чырвоны — «Праца», жоўты — «Справядлівасць», зялёны — «Салідарнасць».