Сцяг Генуі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Генуэзская рэспубліка
Генуя
Італія
Прапорцыя 1:2

Сцяг Генуі — сцяг, які выкарыстоўваўся ў Генуэзскай рэспубліцы, якая існавала з XI па XVIII стагоддзе, а таксама да нашага часу выкарыстоўваецца ў горадзе Генуя. Уяўляе сабой чырвоны крыж Святога Георгія на белым фоне (такі ж, як на сцягу Англіі).

Па адной з версій[1] Англія і горад Лондан запазычалі сцяг Генуі ў 1190 годзе, каб мець магчымасць карыстацца тымі ж прывілеямі, якія мела велізарная генуэзская суднаходная галіна.

Зноскі