Сцяг Грэнландыі
| Сцяг аўтаномнай вобласці Грэнландыя |
|||
| Грэнландыя | |||
| Данія | |||
| Зацверджаны | |||
|---|---|---|---|
| Прапорцыя | |||
| Аўтар сцяга |
Туэ Крысціянсен |
||
Сцяг Грэнландыі — прыняты 21 чэрвеня 1985 года.
Уяўляе сабой прамавугольнае палотнішча з двума гарызантальнымі палосамі. Зверху размешчана паласа белага колеру, унізе - чырвонага. На палосах размешчаны чырвона-белы круг. Верхняя частка круга чырвонага колеру, ніжняя - белага.
Паласа белага колеру сімвалізуе ледзяныя горныя вяршыні Грэнландыі, чырвоная паласа - акіян. Белая частка круга азначае айсбергі і пакавы лёд, чырвоная яго частка - фіёрды. Іншыя інтэрпрэтацыі трактуюць круг на сцягу як сімвал захаду і ўзыходу сонца. Каляровая гама паўтарае колеры сцяга Даніі, валоданнем якой з'яўляецца Грэнландыя.
Першыя спробы стварэння сцяга Грэнландыі адносяцца да 1973 года. У прыватным парадку было створана некалькі праектаў. У 1980 годзе ўрад аб'яўляе афіцыйны конкурс на стварэнне сцяга, дзе было разгледжана больш за 500 праектаў. У выніку перамог дадзены варыянт.
-
«Альтэрнатыўны» сцяг Грэнландыі, прапанаваны ў 1984 годзе (на манер скандынаўскіх)
| Краіны Паўночнай Амерыкі: Сцягі | |
|---|---|
|
Антыгуа і Барбуда | Багамы | Барбадас | Беліз | Гаіці | Гватэмала | Гандурас | Грэнада | Дамініка | Дамініканская Рэспубліка | Канада | Коста-Рыка | Куба | Мексіка | Нікарагуа | Панама | Сальвадор | Сент-Люсія | Сент-Вінсент і Грэнадзіны | Сент-Кітс і Невіс | ЗША | Трынідад і Табага | Ямайка |
|
| Залежныя тэрыторыі | |
|
Амерыканскія Віргінскія астравы | Ангілья | Аруба | Бермуды | Банайрэ | Брытанскія Віргінскія астравы | Гвадэлупа | Грэнландыя | Кайманавы астравы | Кліпертан | Кюрасаа | Марцініка | Мантсерат | Наваса | Пуэрта-Рыка | Сен-Бартэльмі | Сен-Мартэн | Сен-П'ер і Мікелон | Сінт-Мартэн | Цёркс і Кайкас |